Аркадзь Куляшоў

Пераказы і дыктанты

  Аркадзь Куляшоў нарадзіўся дваццаць чацвёртага студзеня тысяча дзевяцьсот чатырнаццатага года ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
 Яго бацькі былі вясковымі настаўнікамі. Бацька ў маладосці некаторы час жыў у Маскве, дзе спяваў у народнай оперы. Спяваць любіла і маці. Іх схільнасць да музыкі перадалася і сыну, што паўплывала на станаўленне яго як паэта. З сямі гадоў хлопчык пачаў цікавіцца вершамі і спрабаваць пісаць іх сам. У чатырнаццаць гадоў Аркадзь напісаў свой першы верш на беларускай мове, які быў надрукаваны ў клімавіцкай газеце «Наш працаўнік».
 Пасля заканчэння школы паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, дзе ў той час вучыліся таленавітыя паэты-маладнякоўцы – Змітрок Астапенка і Юлій Таўбін, якія сталі яго блізкімі сябрамі і станоўча паўплывалі на далейшае развіццё яго паэтычных здольнасцей.
 Потым Аркадзь Куляшоў пераехаў у Мінск, дзе працягваў вучобу на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута. У гэты час выходзіць яго першы зборнік «Росквіт зямлі».
(143 словы)

Паводле Н. Рашэтнікавай.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений