Барсучаняты

Пераказы і дыктанты

  У вывадку было трое барсучанят. Усе яны былі вельмі маленькія, сляпыя, з белай шэрсткай. Толькі па абодвух баках мордачкі выразна вылучаліся цёмныя палоскі.
 На працягу месяца барсучаняты смакталі матчына малако. Раніцай маці выносіла іх з нары, яны грэліся ў цёплых промнях веснавога сонца.
 У маі барсучыха-маці пачала вучыць малых здабываць корм: знаходзіць слімакоў і вусеняў, лавіць мышэй і жабак. Перад паляваннем барсучыха прынюхвалася да вячэрняга паветра. Пераканаўшыся, што небяспекі навокал няма, яна вылазіла з логава. За ёю выскоквалі, штурхаючыся, малыя барсучаняты. І ў траве, і пад кустамі, і ў леташнім лісці – усюды яны знаходзілі багатую здабычу. Спажывы вакол многа, а здабываць яе дапамагае барсукам востры нюх, бо зрок у іх слабы.
 Падрастаючы, барсучаняты рабіліся больш самастойнымі. Яны ўсё далей адыходзілі ў час начнога палявання ад маці і ад сваёй нары. Раніцай кожны вяртаўся дадому з розных канцоў лесу, праходзячы па два-тры кіламетры.
(143 словы)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( 17 оценок, среднее 3.88 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений