Беларуская мова

Пераказы і дыктанты

  Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа, дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь. На беларускай мове створаны і захоўваюцца найвелізарнейшыя духоўныя каштоўнасці, якія складаюць важную частку сусветнай духоўнай культуры.
 На працягу свайго існавання беларуская мова адыгрывала вельмі важную ролю ў жыцці беларускага народа, садзейнічала фарміраванню нацыянальнай свядомасці, асаблівасцей нацыянальнага светапогляду. Яна была і застаецца галоўным сродкам захавання і падтрымання беларускай народнай культуры і традыцый.
 Сёння гэта высокаразвітая літаратурная мова. Беларуская мова функцыянуе на ўсёй тэрыторыі нашай дзяржавы, у той ці іншай ступені з ёй пастаянна сутыкаецца кожны грамадзянін краіны.
 На беларускай мове створаны і захоўваюцца помнікі старабеларускай пісьменнасці, творы сучаснай беларускай літаратуры, беларускі фальклор. Яны атрымалі прызнанне ва ўсім свеце і складаюць значную частку сусветнай духоўнай культуры. Пазнаёміцца з гэтымі каштоўнасцямі можна толькі праз беларускую мову.
(128 слоў)

Паводле А. Лукашанца.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений