Беларуская песня

Пераказы і дыктанты

  Калісьці вельмі даўно жыў на нашай зямлі люты пан. Ад цямна да цямна працавалі на яго людзі, а яму ўсё было мала. Аднойчы ён вырашыў паглядзець, ці хутка скончыцца жніво. Толькі мінуў лес, чуе: гучыць над полем песня. Ды такая жаласлівая, сумная. Прыслухаўся пан да слоў і пачуў: клянуць жнеі пана.
 Страшэнна раз’юшыўся, пачуўшы гэта, пан. Паслаў ён сваіх паслугачоў-аканомаў шукаць, хто склаў песню. Падказалі яны свайму ўладару, што дзесьці ў лесе жыве дзіўны хлопчык-музыка. Няйначай як той хлапчук і склаў песню жнеям.
 Загадаў пан злавіць маладога музыку. Тры дні і тры ночы шукалі панскія слугі хлапчука. Нарэшце здарожыліся, прыселі адпачыць. Раптам чуюць: спявае хтосьці. Шапнуў тут адзін панскі служка другому, што гэта, пэўна, непакорны музыка. Другі запярэчыў яму, што гэта, мабыць, жаўрук у небе звініць.
 А трэці прыпаў вухам да зямлі і кажа:
 – Гэта ж сама зямля спявае!
(141 слова)

Паводле М. Зелянковай.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений