Вуліца розных настрояў

Пераказы і дыктанты

  Па адзін бок вуліцы выстраіліся, як салдаты на парадзе, новыя хаты, абгароджаныя белым штыкетнікам. Ён яшчэ не паспеў счарнець ад дажджоў. Заходзячы, сонца зазірне ў кожнае іх акно і, палыхнуўшы пажарам, зойдзе за далёкі лес.
 Па другі бок вуліцы за пазелянелымі частаколамі стаяць старыя хаты. Яны пазіраюць на свет скрозь густое голле садоў цьмянымі невялікімі вокнамі.
 Паглядзіш на адзін бок вуліцы і ўбачыш вясёлае зіхценне шкла. Яно адваявала шмат месца, адкрыла людзям свет з чатырох бакоў. Паглядзіш на другі. Там зацятая панурасць глухіх сцен. І на момант страціш адчуванне рэальнасці. Здаецца, нехта знарок вылепіў такі канстрастны, надта падобны на жывую сапраўднасць макет, каб паказаць розніцу паміж учарашнім і сённяшнім днём. Рэдка даводзіцца бачыць граніцу часу, так выразна праведзеную па самай паверхні жыцця…
(125 слоў)

Паводле В. Палтаран.

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений