Якуб Колас дапамог роднаму народу адчуць сваю сілу. Ён быў яго летапісцам на галоўных перавалах гісторыі.
Аблічча народнага паэта вядома нам са школьных падручнікаў. Звычайны спакойны твар, удумлівы позірк вачэй. Вершы, апавяданні Коласа мы пачынаем чытаць з дзяцінства, з першых класаў школы. Яго творы адкрываюць нам шырокі свет. Іх можа разумець нават той, хто зусім яшчэ не навучыўся чытаць.
Мінаюць гады. Паблукаўшы пажыццёвых дарогах, мы зноў вяртаемся да Коласа. У даўно прачытаным адкрываем для сябе новыя думкі, вобразы, настроі. Тады прыходзіць здагадка, што Колас не толькі просты, але і мудры. Яго мудрасць, як і ўсё вялікае ў жыцці, вельмі простая. Яго думкі засталіся ў напісаных ім кнігах, у прачулых паэтычных радках. Гэта і нашы думкі, бо Коласавы кнігі мы чыталі, чытаем і будзем чытаць.
(127 слоў)
Паводле I. Навуменкі.