Драўляная лыжка

Пераказы і дыктанты

  Калгасніца Кацярына Васільеўна, начапіўшы акуляры, чытала ліст ад сына з фронту. Сын быў жывы і здаровы, але бяда: згубіў сваю лыжку, а новую дастаць на фронце цяжка. Радасці было многа, толькі прыкра, што прыходзіцца цярпець сыну ад такой дробязі, як лыжка.
 I рашыла маці разам з благаславеннем і пісьмом паслаць сыну на фронт лыжку, чорную, драўляную, тую самую, якою любіў есці Васіль.
 Калі Кацярына Васільеўна прыйшла са сваім лістом на пошту, то паштальён, першы інвалід Айчыннай вайны ў раёне, не ведаў, што яму рабіць. Але сумленне інваліда-байца не дазволіла яму адрэзаць лыжку ад ліста. I лыжка пайшла прабіваць сабе дарогу на фронт. Нідзе на паштамтах не адважыліся адчапіць лыжку, і так дайшла яна да сына.
 Многа часу прайшло пасля таго. Гвардзеец Васіль Шастапал ніколі не разлучаўся са сваёй лыжкай. Ён мыў яе ў Пруце. Еў ёю гуляш у Венгрыі, варыў кашу ў Венскім лесе і здзіўляў ёю чэхаў. Гэтай лыжкай ён карыстаецца і зараз, але толькі па святах.
(161 слова)

Паводле Я. Маўра.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений