Кніга на Беларусі

Пераказы і дыктанты

  Археалагічныя раскопкі, якія інтэнсіўна праводзяцца па ўсёй Беларусі і ахопліваюць помнікі ўсіх гістарычных перыядаў, не далі ніводнага надпісу, ранейшага за дзясятае стагоддзе. Да гэтага часу жыла толькі беспісьмовая традыцыя перадачы і захавання культуры.
 Кніга з’явілася на Беларусі ў дзясятым стагоддзі. Яна прыйшла ўрачыста, на самае пачэснае месца новага культу. У гарадах і вёсках былі высокія мураваныя ці драўляныя дамы, аднак над кожным паселішчам велічна дамінавала будыніна храма, а ў цэнтры храма было месца кнігі – напрастольнага Евангелля. Яго ўрачыста выносілі, яго цалавалі, як ікону, яму кадзілі. На Евангеллі прысягалі сведкі на судах, таму фарміравалася стаўленне людзей да кнігі як да носьбіта найпраўдзівейшай ісціны. Часам палеміка паміж рознымі канфесіямі дасягала такога напружання, што кнігі ідэалагічных праціўнікаў спальвалі.
 Жыццё ж патрабавала талерантнасці. Напрыклад, каб прымаць прысягу паслоў мусульманскіх дзяржаў, у канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага захоўваўся спіс Карана.
(137 слоў)

Паводле М. Нікалаева.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений