Мой край

Пераказы і дыктанты

  У кожнага чалавека абавязкова ёсць свой гожы, ласкавы і шчымліва-непаўторны край. У вялікім і шырокім паняцці Радзімы ён займае невялікае звыклае месца. Ён вырастае ў тваёй душы, шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю пра сябе, выпадковай згадкай пра знаёмыя табе з дзяцінства мясціны.
 Ёсць такі край і ў мяне.
 Там пазней, чым у цяплейшых раёнах Беларусі, зацвітае агурочнік. Там даўжэй спеюць прывязанныя да пруткоў, цяжка абвіслыя памідоры. Круглабокія гарбузы, перавернутыя белымі, незагарэлымі бакамі да сцішанага, пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах ледзь не да самых замаразкаў. Там згінаюць да зямлі зялёнае пер’е атавы буйныя і чыстыя жнівеньскія росы. Сагрэтыя белымі туманамі, у іх вельмі добра даспяваюць пасланыя льны.
 Гэты край – узгоркавая, азёрная, ільняная Віцебшчына.
(108 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений