На беразе лясной крынічкі

Пераказы і дыктанты

  Берагі лясной крынічкі заўсёды зарослыя зялёнай травой. Нават там, дзе ад пастаяннага намыву ўтвараецца вузкі пясчаны плёс, берагі здаюцца няходжанымі, некранутымі.
 На такі ціхі плёс я патрапіў выпадкова. Тут я пасядзеў на вялікім камені, які ўзвышаўся на адным з берагоў і прыпіраўся да тоўстага дуба. Зняў чаравікі і з задавальненнем апусціў у празрыстую застылую роўнядзь ногі. Спрабаваў каламуціць лясную азярынку, але пад ногі трапляліся вымытыя каменьчыкі.
 Далей было прыкметна глыбей. Адтуль падыходзілі пужлівыя касячкі маленькіх рыбак. З супрацьлеглага боку падляцела маленькая, у белых і шэрых плямках сітаўка. Яна затрымалася, не рызыкнуўшы адразу наблізіцца да вады. Устрывожана пагойдваючы доўгім тонкім хвастом і палахліва папіскваючы, яна з недаверам глядзела на мяне. Потым узляцела, проста ў палёце ўхапіла кропельку вады і знікла. Я зразумеў, што назіраць за жыццём лясной крынічкі трэба непрыкметна.
(133 словы)

Паводле В. Стомы.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений