На злучыне рэк

Пераказы і дыктанты

  Пра заснаванне Ліды ходзяць розныя байкі. Расказваюць, што нейкая Ліда-атаманша прывяла сваё племя на злучыну дзвюх рэчак. Адну назвала сваім пяшчотным імем Лідзейка, а другой дала назву Каменка. Можа, у знак таго, што ўзброены людзі былі каменнымі сякерамі. I давай тое племя церабіць лес ды будаваць жыллё.
 Вось так з’явілася на Гродзеншчыне новае паселішча. Яно перарасло ў горад, раённы цэнтр, якому хутка будзе семсот гадоў.
 Нашу Ліду ведаюць далёка за межамі Беларусі. Тут ёсць фабрыка «Лакафарба», якую называюць планетай фарбаў. Тут працуе завод, які выпускае тэхніку для апрацоўкі глебы, уборкі бульбы, пасадачныя і пасяўныя машыны. Прадукцыю шклозавода «Нёман» можна сустрэць ва ўсіх беларускіх кватэрах, хатах. Далёка чуваць пра поспех вяскоўцаў раёна. Яны навучыліся вырошчваць важкія ўраджаі. Вяскоўцы атрымліваюць высокія надоі малака, пастаўляюць у магазіны якаснае мяса, яйкі, гародніну, садавіну. А ў школах горада і раёна падрастае маладая змена. Ім працягваць славу бацькоў.
(145 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений