Павучымся беларускасці ў класікаў

Пераказы і дыктанты

  Янка Купала і Якуб Колас – гэта выдатныя асобы ў беларускай мове, літаратуры і культуры. Зробленае імі ў галіне мастацкай літаратуры, фарміраванні літаратурнай мовы мае вельмі вялікае значэнне.
 Янка Купала атрымаў пачатковую адукацыю на польскай мове і пачынаў пісаць свае творы па-польску. Якуб Колас ведаў рускую мову і пачынаў сваю творчую дзейнасць на рускай мове. Але творцы выпрацавалі такую форму пісьмовай мовы, якая стала прыкладным узорам для ўсіх, хто пачынаў пісаць разам з імі ці пасля іх па-беларуску. Пісьменнікі істотна ўзбагацілі беларускую мову мастацкімі сродкамі, зрабіўшы яе той, на якой можна выказаць любую думку, перадаць усю гаму чалавечых пачуццяў і адносін, адлюстраваць унутраны свет чалавека.
 Развіццё мовы залежыць ад яе носьбітаў, у значнай ступені ад яркіх прадстаўнікоў нацыянальнай культуры, якімі без перабольшання былі Янка Купала і Якуб Колас. Гэтыя два геніі беларускага народа – стваральнікі беларускай літаратурнай мовы.
(140 слоў)

Паводле К. Карнелюка.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений