Абарона Брэсцкай крэпасці

Пераказы і дыктанты

  Гэта пачалося на досвітку дваццаць другога чэрвеня тысяча дзевяцьсот сорак першага года. Гітлераўскія войскі раптоўна напалі на нашу краіну. У тую ж раніцу на Брэсцкую крэпасць і на горад абрушыўся агонь варожай артылерыі. З неба пасыпаліся бомбы. Гітлераўцы прымянілі тут сваё самае новае ў той час узбраенне. Але авалодаць крэпасцю з ходу, як меркавала нямецкае камандаванне, ворагу не ўдалося. Гітлераўскія часці, якія ўварваліся ў горад, на кожным кроку сустракалі жорсткае супраціўленне.
 Мужна абаранялася Брэсцкая крэпасць. Яе нешматлікі гарнізон змагаўся да апошняй магчымасці. Нават ворагі не маглі не дзівіцца мужнасці і гераізму абаронцаў крэпасці.
 Знясіленыя ранамі, голадам і смагай, героі Брэсцкай крэпасці трымаліся да канца ліпеня. Пра гэта сведчаць шматлікія надпісы на сценах. Вось адзін з іх. Невядомы герой напісаў, сабраўшы, відаць, апошнія сілы: «Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!»
(132 словы)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 2 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений