Адам Міцкевіч

Пераказы і дыктанты

  Наваградчына – радзіма паэта-генія Адама Міцкевіча.
 Змалку Адам Міцкевіч чуў розныя легенды пра свой край і яго людзей. З акон яго хаты амаль бачыліся чырвоныя зубцы на Замкавай гары. Вакол усё старажытнае, таямнічае. I гэта хараство напаўняла юнака рамантыкай, бязмежнай любоўю да Айчыны.
 У Наваградку ёсць дом-музей Адама Міцкевіча. Рупліўцы-музейшчыкі сабралі каля пяці тысяч экспанатаў. А ў кніжным фондзе – звыш тысячы рукапісаў, прыжыццёвых выданняў паэта, пераклады яго твораў на розныя мовы свету.
 Непадалёку ад Замкавай гары ў Наваградку ўзвышаецца Курган Бессмяротнасці, насыпаны людзьмі ў памяць пра Адама Міцкевіча. Побач, на магутным камені-валуне стаіць ён сам, бронзавы і велічны. Адной рукой прытрымлівае доўгае паліто накідку, другую ўзняў угору. Позірк скіраваны туды, дзе ўзвышаюцца астанкі былога замка, дзе і ён бавіў сваё дзяцінства. Адам Міцкевіч як бы дэкламуе сённяшнім нашчадкам сваю запаветную малітву: «Дзяцінства край! Ён дораг нам, як першае каханне…»
(139 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений