Алесь Бачыла — Наказ маці

Алесь Бачыла

Што ж, бывай… –

на расстанне журботна сказала, –

І глядзі, не лянуйся ніколі, сынок,
Між людзей і дзівос і спакусы нямала,
Сцеражыся дурнога ў жыцці, галубок.

Не бяда, калі прыйдзецца зведаць прынуку
Ты не бойся яе, не абходзь стараной.
Не цурайся нічога. Запомні: навука –
Не жабрацкая торба, не горб за спіной.

Пастараешся добра, мо станеш вучоным,
Зможаш розуму гэткіх, як сам, навучыць…
І тады ўжо высокай навукі законы
І на мове на нашай для ўсіх загучаць.

Дык смялей жа ідзі па зямлі нашай мілай.
Хай сумленна праляжа нялёгкі твой пуць…
Я ніколі благому цябе не вучыла,
Помні гэта, сынок, і разважлівым будзь.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений