Алесь Разанаў — Барана

Алесь Разанаў

  Барана — з бору: забраная адтуль, яна ўсё роўна не згаджаецца са сваёй абранай роляй і абараняецца рукамі і нагамі ад прымусовага абранніцтва.
  Зацята, «па-барановаму», барана ўпарціцца руху: яе валакуць, пераадольваючы яе натуру, яе супраціўленне, але якраз дзякуючы гэтай упартасці і гэтаму супраціўленню робіцца работа.
  Барана драпае, раніць, скародзіць, вя’рэдзіць, «бурыць» поле і такім чынам бароніць яго ад няўроду.
  Усякае поле для бараны — поле барацьбы, поле «брані».

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений