Хлеб святы, хлеб вялебны, і ўсё, што спалучана з ім, што «злеплена» з ім, адбываецца як абрад, як набажэнства, як малебен.
Хлеб хвалебны: яго шануюць і хваляць усе плямёны — і дулебы, і вялеты, і лахвічы.
Хлеб лепшы: з усіх страў, з усіх наедкаў, у ім — жыццё (ці на іншай мове — Leben).
Ён есца, смокчацца, грызецца, «хлябаецца» і генетычна памятае свой радавод, сваю бацькаўшчыну — глебу.
На выгляд хлеб чорны, але па сваёй сутнасці белы.