Алесь Разанаў — Зброя

Алесь Разанаў

  Настае дзень, калі я бяру меч і бяру шчыт…

  Цяпер я ўзброены,
  цяпер я здольны абараняцца і нападаць,
  і тыя людзі, якія ўчора штурхалі мяне локцямі, цяпер пачціва вітаюць мяне.

  З цягам часу меч урастае ў маю правую руку, шчыт — у левую, і я адчуваю іх як сваё цела.

  Але… Але няўжо яны — гэта я, няўжо да самага скону я мушу рабіць тое, што раблю цяпер, — укладацца ў зброю?!.

  I гады паступова я пачынаю адымаць яе ад сябе — вызваляцца.
  Не адзін тыдзень, пэўна, міне, перш чым гэта адбудзецца: надта шчыльна зраслася зброя з маім целам, з маёй сутнасцю.

  Аднак, перамогшы слабасць, я мушу перамагчы і сілу.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений