Аматары ночы

Пераказы і дыктанты

  Зімовы лес яшчэ спіць, а сава ўжо пачынае свой веснавы спеў, нібы прыспешвае наступленне цяпла. Совы першымі адкрываюць пеўчы сезон у лесе. Гэтых птушак лічаць аматарамі начнога жыцця, бо найбольшую актыўнасць яны праяўляюць з наступленнем змроку.
 Сустрэць соў мараць турысты. Таму спяшаюцца ў Бярэзінскі запаведнік, дзе праводзяцца спецыяльныя туры для назірання за птушкамі ў навакольным асяроддзі.
 Гучны рокат даўгахвостай няясыці напаўняе яловы змрок у канцы лютага. Няясыць – буйная і найбольш прыкметная сава з доўгім паласатым хвастом. Яна селіцца ў аколіцах балот, на лясных астраўках пасярод балотных масіваў, дзе сустракаюцца высокія яліны і сосны. Для гнязда сава выбірае дупло дрэва, ссечанага навальніцай. Часам гэтыя птушкі замацоўваюць за сабой дуплы надоўга і вяртаюцца да іх штогод.
 У канцы красавіка ў гняздзе няясыці з’яўляюцца птушаняты. Пухнатыя камочкі вылупліваюцца з белых авальных яек. Маці корміць малых мышамі-палёўкамі, дробнымі птушкамі.
(140 слоў)

Паводле С. Гук.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений