Анатоль Грачанікаў — Прыціхне ў прыцемках Прыпяць…

Анатоль Грачанікаў

Прыціхне ў прыцемках Прыпяць.
Журботна вясло прарыпіць.
Калі ж тут нам сеці зарыбіць
І колькі гадоў іх сушыць?

Хваліцца і небу і зорам
Уладнасцю звыклі сваёй.
Каму гэта сёння не сорам
Перад зямлёй і вадой?

Перад нашчадкам-дзіцяткам,
Што з будучыні крычыць.
І нават
Перад птушаняткам,
Якому гняздзечка не звіць.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений