Рана ўнук чамусьці ўстаў
І адразу запытаў:
– Дзед!
З якой такой пары
Я – маленькі, ты – стары?
Дзед на ўнука паглядзеў,
Побач з ім на ложак сеў:
– Справа, мабыць, не ў пары.
Наш узрост – жыцця дары.
Мне таму старэнькім быць,
Каб цябе дабру вучыць…