Анатоль Вярцінскі — Мы, мёд і пчала

Анатоль Вярцінскі

А потым гаспадыня да стала,
да чаю мёд нам падала.
І ўсе, адчуўшы пах мядовы,
хваліць той мёд былі гатовы.
Калі ж адчулі яго смак –
хвалілі мёд і так і сяк.
Хвалілі гаспадыню чынна,
што частавала нас гасцінна,
а ўслед за ёй – гаспадара.
Хвалілі потым пчаляра.
Хвалілі луг, хвалілі кветкі,
што мёд даюць надзіва рэдкі.
Усім тут аддалі хвалу.
Забылі толькі пра… пчалу.

 

Адказы на пытанні:
 1. Пад вобразамі пчалы маюцца на ўвазе працавітыя людзі, дзякуючы якім у нас на стале ёсць ежа, на вобразе гасцей – спажыўцы прадуктаў працы, людзі, якія харчуюцца з працы чужых і не задумваюцца які кошт укладзены ў кожны кавалачак ежы.
 2. Аўтар хацеў нагадаць нам, што мы павінны паважаць працавітых людзей, дзякуючы якім мы не ведаем нястачы, аўтар падкрэслівае, што менавіта іх руплівая і цяжкая праца прыносіць нам усе выгоды, а мы павінны іх высока цаніць і не забываць.
 3. Своеасаблівая мараль у апошніх радках прытчы:

Усім тут аддалі хвалу.
Забылі толькі пра… пчалу.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений