Быў Сяргей
Гультаяваты,
Дакаралі
Мама, тата,
Ушчувалі абібока –
Не вучыў амаль урокаў.
Двоек стала болей
З часам,
Трэба ж –
Горшы вучань класа.
У сяброў яго
Турбота –
Адстае Сяргей
Паўгода.
I сябры загаварылі: –
Так не можа больш
Цягнуцца, –
Аднадушна ўсе рашылі
Да памочніцы
Звярнуцца.
Здагадайцеся,
Хто гэта? –
Школьная
Насценгазета.
Прапісала
Абібока –
Стаў хлапчук
Вучыць урокі
I не мае болей
Двоек.
Во як!