Чалавек святла

Пераказы і дыктанты

  Вітольд Бялыніцкі-Біруля быў чалавекам святла. Гэта відавочна пры першай сустрэчы з ім, з кожнай яго карцінай, эцюдам. Можа, таму і пісаў усё жыццё пейзажы, што ў свеце не засталося нічога больш чыстага, чым прырода?
 На карцінах і эцюдах мастака няма цёмнага ці шэрага тону, бруднага мазка. Бялыніцкі-Біруля перадаваў настрой не колерам, а святлом. Славутая жамчужна-срабрыстая гама выражала не толькі пераходны стан у прыродзе, рух ад зімы да вясны ці з непагадзі да пагодлівага промня, але і пагоду ў душы.
 Своеасаблівую колеравую гаму шмат хто тлумачыў нацыянальнымі асаблівасцямі таленту мастака, характэрнымі для беларускай прыроды светла-шэрымі, срабрыста-блакітнымі, жамчужна-перламутравымі тонамі. Гэтыя тоны ў пазнейшыя гады накладалі на карціны мастака настрой суму па роднай Беларусі, па яе лясах, балотах, прырэчных туманах. Усё гэта так. Але большая праўда ў тым, што душа мастака з маленства была сугучная з душою прыроды. Пішучы родную прыроду, ён спавядаў лірычную душу.
(144 словы)

Паводле В. Карамазава.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений