Чырвоны капялюшык

Пераказы і дыктанты

  Немагчыма ўявіць запаведны лес без настойлівага «тук-тук». Сядзіць на высокай сасне беласпінны дзяцел у чырвоным капялюшыку і дзюбай старанна грукае па кары дрэва.
 Дзяцел – разумная і прыгожая птушка! У кары дрэва ён адшуквае шкодных насякомых і тым самым лечыць расліну. Больш за ўсё шкоднікаў у старой гнілой драўніне, трухлявых пнях. Цікава, што ярка-чырвоны капялюшык мае толькі дарослы самец, у самачкі верх галавы чорны, адсутнічае чырвоны колер і ў моладзі.
 Беласпінны дзяцел разам з трохпалым і зялёным таксама знаходзіцца пад аховай дзяржавы, бо занесены ў Чырвоную кнігу. Усяго ў Бярэзінскім біясферным запаведніку гняздуецца сем відаў дзятлаў. Самая шматлікая каманда вялікіх стракатых дзятлаў. Гэта дружная кампанія штогод выдзёўбвае ўсё новыя і новыя гнёзды, у якіх пасля знаходзяць сабе жытло сычы, шпакі, сініцы і іншыя птушкі з атрада вераб’іных. У пустых дуплах пасля дзятлаў селяцца кажаны, вавёркі і соні.
(138 слоў)

Паводле С. Гук.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений