Дальва

Пераказы і дыктанты

  Ціха ступаючы паміж камянёў, я спусціўся ў лагчыну. Тут раслі, нахіліўшыся, некалькі алешын, а над імі ўзвышалася кучаравая чаромха. Побач струменіла крынічка. Я апусціўся да крынічкі, прыпаў вуснамі да празрыстай сцюдзёнай вады. Падняўшыся, убачыў на недалёкім пагорку абгароджаны высокі камень і пры ім абеліск.
 У гэтых мясцінах нярэдка можна сустрэць такія камяні і абеліскі помнікі партызанам і воінам, што не пашкадавалі свайго жыцця ў барацьбе з фашыстамі. Амаль усюды яны стаяць пры дарогах, на скрыжаванні шляхоў, у людных мясцінах. А гэты помнік быў у глыбінных лясных нетрах, на маўклівай паляне. Сціплы і просты, ён сведчыў пра тое, што на гэтай зямлі была калісьці вёска Дальва. Гэтую вёску разам з усімі жыхарамі спалілі фашысты. Пад званамі Хатыні на чорных плітах побач з імёнамі іншых ахвяр нашай зямлі высечана і яе пакутнае імя.
(132 словы)

Паводле К. Кірэенкі.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений