Дзе струменіць цяпло

Пераказы і дыктанты

  Багатая гісторыя маёй Уздзеншчыны. Багатая на легенды і паданні, якія жывуць да нашых дзён. Багатая на таленавітых людзей, сярод якіх вядомыя свету пісьменнікі Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Пятро Глебка.
 Якуб Колас і Янка Купала любілі гэта наваколле, якое натхняла на творы, што жывуць вякамі. Дзе б ні даводзілася быць пісьменнікам, заўсёды клікала да сябе тая хата, у якой было сказана першае слова.
 Недалёка ад гэтых мясцін выток магутнага Нёмана, на беразе якога і месціцца наша вёска. Кожная пядзя зямлі, сагрэтая любоўю, родзіць шчодра. Прыгажэюць нашы вёскі, вырастаюць дабротныя катэджы, асфальтуюцца вуліцы, рознакаляровымі краскамі гараць палісаднікі. А разам з гэтым дабрэюць і людскія душы, сагрэтыя мацярынскай цеплынёй роднай зямлі, натоленыя вадою з гаючых крынічак, якія выбіваюцца з самага яе сэрца. Не адчуць і не заўважыць гэту прыгажосць немагчыма, таму што яна навокал нас, побач з намі і ў нас саміх.
(142 словы)

Паводле Г. Нічыпаровіч.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений