Эдуард Акулін — Балада сустрэчы з Купалам

Эдуард Акулін

А хто там ідзе?

Янка Купала
 

Па лістоце апалай
дождж сляпы церусіў.
Я прыйшоў да Купалы —
даравання прасіць.

Даравання за тое,
што дагэтуль адказ
на пытанне святое —
рытарычны аванс.

Бо няма Беларусаў —
колькі іх не шукай,
тых, хто пойдзе хаўрусам
бараніць родны Край

ад ганебнага змусу,
ад чужога ярма…
Нас няма, беларусы!
Не было і няма!

У правалінах твару,
там, дзе вочы цвілі, —
спахмурнелыя хмары
задуменна плылі.

Воч не стала ў Купалы
ці не хоча глядзець
на нашчадкаў-вандалаў —
тых, хто сёння ідзе…

Па лістоце апалай
дождж аслеплы блукаў…
Я прыйшоў да Купалы —
ён мяне не чакаў.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений