Ёсць памяць генаў, памяць роду –
У нашых душах дзівасілам
Жыве з пары, калі прырода
Нас гэтым дарам надзяліла.
I я адчуў сягоння крэўна
Сябе лістком на кроне дрэва.
Хоць голле аж трымціць ад ветру,
Ды страх малы – карэнне ў нетрах.
А прыйдзе восень – лісцік згіне.
Ды не засохне роду дрэва…
Як колісь ува мне – у сыне
Вясной прачнецца памяць генаў!
Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.