Эдуард Акулін — Жанчына

Эдуард Акулін

Жанчына — сасуд без дна…
Дакладней — Сусвет сусветаў.
Сам Бог у яго віна
наліў, каб натхняць паэтаў.

Заблудзяцца ночы ў днях
у пошуках апахмелкі…
Жанчына — сасуд без дна
для тых, хто душой нямелкі.

Камусьці — фрагмент рабра,
узноўлены клон Адама…
А мне — акіян святла —
Каханая, Муза, Мама.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений