Генадзь Бураўкін — Песня пра маці

Генадзь Бураўкін

Помню кожную рыску
I маршчынку тваю.
Над маёю калыскай
Помню ўсмешку тваю.

Ад няшчасця ўратуе,
Добра ведаю я,
Маці, мама, матуля
Дарагая мая.

Праз гады і разлукі
Помню песні твае.
Помню цёплыя рукі,
Помню косы твае.

Скажа праўду святую,
Добра ведаю я,
Маці, мама, матуля
Дарагая мая.

Толькі ўдачу прарочаць
Пажаданні твае.
Помню родныя вочы,
Помню вусны твае.

Шчыра ласкай атуліць,
Добра ведаю я,
Маці, мама, матуля
Дарагая мая.

1972

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений