Хатні вуж

Пераказы і дыктанты

  Вясковыя жыхары лічаць, што пражыванне вужа пад падлогай ці пад печчу прыносіць у хату багацце і шчасце. Забіць такога вужа – вялікі грэх, які нельга замаліць.
 У вёсках можна пачуць цікавыя гісторыі пра вужоў, што жылі ў хатах ці гумнах, зрэдку – у хлявах. Часам хатнія вужы падпаўзалі да стала, за якім абедалі людзі. Тады ім, як паўнапраўным членам сям’і, налівалі малака ў сподак, пастаўлены на падлозе.
 Расказваюць, што аднойчы сяляне вырашылі праверыць, як будзе паводзіць сябе хатні вуж, калі схаваць яго вужанят. Паклалі іх у шапку і вынеслі з хаты. Занепакоены стары вуж, слізгануўшы ў падпечак, неўзабаве з’явіўся зноў, падпоўз да гладыша і ўпусціў туды свой яд.
 Тым часам людзі прынеслі вужанят і высыпалі іх ля парога. Тады стары вуж вярнуўся да гладыша, абкруціўся колцам вакол яго і перакуліў на падлогу. Усё малако, атручанае вужом, выцекла з перакуленай пасудзіны.
(140 слоў)

Паводле А. Ненадаўца.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений