Кітабы

Пераказы і дыктанты

  Калі верыць народным паданням і легендам, то Беларусь ці не самая багатая ў Еўропе краіна на схаваныя ў яе нетрах скарбы. Аднак мала каму з шукальнікаў удалося адкрыць гэтыя зачараваныя сховішчы. А вось іншыя багацці пры водбліску той нябачнай кветкі нашым суродзічам адкрываліся ахвотна. Назва гэтым скарбам – духоўная заможнасць нашых далёкіх і больш блізкіх продкаў, што ў сукупнасці складае багатую беларускую культуру.
 Заўсёды нейкім арэолам таямнічасці былі ахінуты кнігі, напісаныя мала каму вядомымі іерогліфамі, арабскай вяззю. Яны здаваліся недаступнымі і загадкавымі. І ўжо ніяк нельга было ўявіць, што за мудрагелістым арабскім пісьмом можа хавацца звыклы беларускі тэкст, што ў гэтых хітраспляценнях чужой графікі зашыфраваны беларускія словы.
 Аказваецца, усё гэта існуе рэальна і мае сваю багатую гісторыю. Існуюць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Называюцца яны кітабы. Іх аўтарамі былі беларускія татары.
(134 словы)

Паводле А. Бутэвіча.

Сказать спасибо
( 13 оценок, среднее 4.38 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений