Купальскі абрад

Пераказы і дыктанты

  Свята Купалле прысвячаецца сонцу – крыніцы энергіі, жыцця на зямлі.
 У купальскім абрадзе самым важным з’яўляюцца вогнішчы, бо агонь увасабляў сабою сонца. Як правіла, яны былі вялікіх памераў, каб жыта ўдалося высокім, а ўраджай – багатым. Вогнішчы звычайна раскладалі на берагах рэк, азёр, абавязковым было пераскокванне праз яго. Яшчэ быў звычай катаць запаленае кола вакол сяла, а таксама вадзіць кругавыя карагоды. Лічылася, што сонца дае жыватворную сілу і будзе ўвесь год міласцівае да чалавека.
 Поруч з сонцам у купальскім абрадзе вельмі важны культ вады. У беларусаў вада складае прадмет асобага шанавання, асабліва крынічная. На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўляюць рытуальнае купанне ў рэках, азёрах, таму што вада ў гэтую ноч валодае магутнай жыццёвай сілай, робіць людзей прыгожымі.
 Напярэдадні купальскай ночы дзяўчаты і жанчыны адпраўляліся збіраць купальскія травы, кветкі. Імі потым лячылі членаў сям’і.
 Купальская ноч – ноч таямніц і цудаў.
(139 слоў)

Паводле Л. Касцюкавец.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений