Леанід Дранько-Майсюк — Прыгажосць

Леанід Дранько-Майсюк

Табе пярэчу, прыгажосць.
Наканавана мне пярэчыць
І з галавы да ног наскрозь
Працятым быць нязгодай вечнай.

Цябе прыняць такой, яе ёсць,
Адной табе ў жыцці маліцца
Не маю сілы, прыгажосць,
Не здатны я табе скарыцца.

Я – тут, а ты, вядома, скрозь,
Я шмат не разумею рэчаў,
Але я ўцяміў, прыгажосць,
Адно – штодзень табе пярэчыць.

Не адмаўляць цябе, крый бог,
Не абмінаць цябе ніколі,
Не абражаць, як хтосьці б мог, —
Пярэчыць толькі, і не болей.

О так – ты выратуеш свет,
Ты мову нашую ўратуеш,
І не адзін яшчэ паэт
У рыцарах тваіх звякуе.

Усюдыісную тваю
Уславіць велічнасць ад сэрца,
А мне праз глухату сваю
Ізноў пярэчыць давядзецца.

Прабач, я дрэнны служка твой,
А лепшым стаць не выпадала –
З маёй пачварнаю душой,
З маёй душой недасканалай. 

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений