Леанід Дранько-Майсюк — Я чуў салоўку зблізку…

Леанід Дранько-Майсюк

Я чуў салоўку зблізку,
Я дзякаваў вясне,
Што прылятала пліска
На ганак да мяне,

Што гром услед ёй дыхаў,
Рака, як бор, гула
I ў кветку майго слыху
Залётвала пчала.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений