Леанід Галубовіч — Хмурная восень злізала пагоркі…

Леанід Галубовіч

Хмурная восень злізала пагоркі…

Познія яблыкі ў садзе пагорклі…
Ціха ў душы, нібы ў доме начлежным.
Толькі душа мая мне не належыць.
Хмурнаму небу. Рыжаму долу.
Голаму саду. Мірнаму дому.
Сумнай жанчыне ў роднай Айчыне…

Дзе прыналежна – там і спачыне.

1980

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений