Вясна ідзе. Хто з вас, сябры, не радуецца надыходу гэтай цудоўнай пары! Хто не чакае яе цёплых, сонечных дзён!
Яшчэ наўкол ляжыць глыбокі снег. Моцна скаваны лёдам азёры і рэкі. Але ўжо сінее неба, яскравей свеціць сонца, асядае снег. На таполях набракаюць пупышкі. Пройдзе тыдзень-другі – і вясна зазвініць капяжамі. Сонечнымі пырскамі загамоняць на вуліцах ручаінкі. Загрукоча на рэках лёд. Абудзіцца ад птушынага шчэбету маўклівы лес.
Пяшчотна заспяваюць на вершалінах елак крыжадзюбы. З галінкі на галінку пачнуць пераскакваць сініцы. З далёкага поўдня прыляцяць на родныя азёры і балоты чароды гусей, качак, буслоў і жураўлёў.
Прыйшла вясна. Хто ж з вашых крылатых сяброў прылятае раней? Разведчыкам вясны з’яўляюцца ў нас гракі. Праз тыдзень-паўтара пасля гракоў прылятаюць жаваранкі. А ўслед за жаваранкамі ляцяць шпакі, пліскі. У лясным гушчары сустракае вясну дзяцел.
Шануйце птушак, не разбурайце іх гнёздаў!
(140 слоў)
З часопіса «Родная прырода»