Лёгкія Еўропы

Пераказы і дыктанты

  Вядомы рэжысёр Ігар Бышнёў здымае кіно пра прыроду Беларусі. Адзін з яго фільмаў называецца «Зачараванае балота». Гаворка ў ім ідзе пра багну, у якой у даўніну гінулі людзі. Такое месца і зараз выклікае пачуццё жаху. Знаходзіцца багна ў Бярэзінскім запаведніку.
 Балоты Беларусі лічацца лёгкімі Еўропы, галоўнымі вытворцамі кіслароду. Эколагі выступаюць за выратаванне балотных тэрыторый, якія служаць сховішчам для многіх відаў птушак і раслін. Робіцца гэта з мэтай стварыць спрыяльныя ўмовы для захавання балотнай флоры і фаўны, змяншэння верагоднасці ўзнікнення тарфяных пажараў. Яны часта адбываюцца на высушаных балотах і знішчаюць усё жывое ў наваколлі. Колькі бяды можа нарабіць не патушанае на ўскрайку лесу ці поля вогнішча!
 У запаведніку балоты чаргуюцца з лесам, рэкамі і азёрамі. Азёры паціху зарастаюць. Пройдзе час азёры ператворацца ў суцэльную багну. Такія законы стварае сама прырода.
(131 слова)

Паводле С. Гук.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений