Любчанскі замак

Пераказы і дыктанты

  У дзівосна прыгожай мясцовасці, у мястэчку Любча Навагрудскага раёна, на высокім беразе Нёмана здаўна ўзносіць у неба свае вежы велічны замак. Адсюль на шмат кіламетраў навокал адкрываюцца дзіўныя абсягі. Унізе, на другім беразе ракі, распасціраецца заліўны луг, што цягнецца аж да самай Налібоцкай пушчы.
 Любчанскі замак быў адной з галоўных рэзідэнцый князёў Радзівілаў.
 Асаблівая значнасць Любчанскага замка была абумоўлена размешчанымі ў яго памяшканнях архівамі і скарбніцай князёў Радзівілаў. Частка скарбніцы стала асновай унікальнага музея – Любчанскай кунсткамеры. У ёй захоўваўся збор карцін і скульптур вядомых майстроў, археалагічныя калекцыі, зброя.
 Акрамя кунсткамеры, у Любчанскім замку знаходзіўся адзін з найбагацейшых на той час у Еўропе кнігазбораў. У тутэйшай друкарні выдавалася духоўная і свецкая, навуковая і вучэбная літаратура.
 Замак быў разрабаваны, моцна пацярпеў ад дзвюх сусветных войнаў, пачаў разбурацца. Аднак помнік адраджаецца з руін літаральна на вачах. Любоў да роднай зямлі здольная рабіць цуды.
(142 словы)

Паводле Я. Малішэўскага.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений