Мара

Пераказы і дыктанты

  Пасля таго, як прачытала ў раённай газеце пра адкрыццё школы маладога журналіста, Жэнька ездзіла ў рэдакцыю. Як яе там усё ўразіла! Яна ўпершыню пабачыла, як робіцца газета, упершыню сустрэла сапраўдных журналістаў. Потым перад юнакамі і дзяўчатамі, якія сабраліся ў рэдакцыі, выступаў вядомы ў раёне паэт. Саму Жэньку яго вершы літаральна прымусілі пісаць на роднай беларускай мове. Дзяўчына адчула, якой чысцінёй і асалодай вее ад кожнага радочка. Адчула, як звычайныя вясковыя словы, падабраныя паэтам, набываюць мілагучнасць, паэтычнасць, глыбінны сэнс.
 Пра тое, што паслала сваю невялікую нататку пра школу ў раённую газету, дома дзяўчына прамаўчала. Нататку надрукавалі, праўда, вельмі пакрэслілі, пераставілі словы і сказы. Жэнька перачытала радкі, і ёй стала сорамна. Няўжо яна сама, калі б пасядзела як след, не змагла вось так проста і складна напісаць?
 Але было і прыемна. І Жэнька вырашыла: яна будзе пісаць у газету і стане журналістам.
(141 слова)

Паводле В. Гапеева.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений