Мова часу Скарыны

Пераказы і дыктанты

  Адным са стваральнікаў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы з’яўляецца першадрукар і асветнік Францыск Скарына.
 У эпоху Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім выкарыстоўвалася некалькі моў. Паколькі літоўцы складалі нязначную частку насельніцтва дзяржавы і не мелі сваёй пісьменнасці, то дзяржаўнай мовай стала беларуская мова. На ёй пісаліся канцылярскія і судовыя дакументы, зводы законаў, ствараліся арыгінальныя творы, летапісы, хронікі, гістарычныя запіскі.
 Старажытная беларуская мова значна адрознівалася ад той, якой мы карыстаемся ў цяперашні час. Яна была больш ускладненай. Але яна адрознівалася і ад мовы, на якой напісаны такія вядомыя творы эпохі Кіеўскай Русі, як «Слова пра паход Ігара» і «Руская праўда».
 Беларуская мова ў час Скарыны перажывае стадыю свайго станаўлення. Яна яшчэ захоўвае шмат устарэлых старажытнарускіх рыс, але адначасова ў яе пранікае ўсё больш рыс на роднай гутарковай мовы.
(127 слоў)

Паводле У. Свяжынскага.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 2 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений