Мядзведзь

Пераказы і дыктанты

  За рэчкай, пад абрывам, стаяў вялізны мядзведзь. Вось ён лёг і пачаў цягнуць лапу да норак ластавак. Яго вабілі, відаць, птушаняты. Але дацягнуцца да норак зверху мядзведзь не змог і шпаркімі крокамі накіраваўся ўздоўж абрыву. Ён знайшоў месца, дзе можна было спусціцца да вады. Падняўшыся на заднія лапы, мядзведзь доўга драпаў гліну пярэднімі, але дацягнуцца да норак знізу таксама не мог. Тады мядзведзь злосна забурчаў і, шлёпаючы па вадзе, пайшоў назад да таго месца, дзе спусціўся з абрыву. Са здзіўляючай настойлівасцю звер пераходзіў з месца на месца і цягнуўся да норак.
 Пасля доўгіх намаганняў мядзведзь нарэшце дацягнуўся да адной норкі і пачаў раскопваць уваход. Ён настолькі звесіўся з абрыву, што страціў раўнавагу і зваліўся ў рэчку ўніз галавой.
 Мокры і брудны, мядзведзь вылез на бераг і цяжка паплёўся, злёгку пакульгваючы і грозна буркаючы. На беразе ён моцна страсянуўся ўсёй шкурай. Злосна зароўшы, мядзведзь накіраваўся быў у лес, але раптам спыніўся, раз’юшана абхапіў невялікае дрэўца і затрос яго. Спагнаўшы злосць, мядзведзь, не спяшаючыся, схаваўся ў лесе, ні разу не азірнуўшыся.
(170 слоў)
 

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 2.67 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений