Надыход восені

Пераказы і дыктанты

  Пачынаецца восень. Яшчэ горача свеціць сонца, дрыжыць сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свішчуць вясёлыя дразды. Буяе на лугавінах зялёная атава, у палісаднічках хаваюцца сваёй някідкай прыгажосцю жоўтыя вяргіні і астры.
 Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло. Зямля, улагоджаная і сагрэтая яго ласкай, адказвае хмельным буяннем жыцця. Цёпламу восеньскаму дню радуецца кожная жывая істота.
 Над Прыпяццю сінее лес. Адтуль нясе густым водарам, сатканым з пахаў хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуну.
 Восень – гэта ростані на вечных дарогах старога і новага жыцця. Хіба ўвосень не расцвітае яблынька, зведзеная ў зман здрадлівай ласка бабінага лета? Нашы далёкія продкі кожны го жыцця пачыналі з восені…
(110 слоў)

Паводле I. Навуменкі.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений