Ніл Гілевіч — Элегія

Ніл Гілевіч

Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.
І не трэба, міласна прашу,
На зыходзе дня, пад зараніцай,
Усыпляць мне чарамі душу.

Я да дна свой келіх выпіць мушу.
Мне не страшны ўжо ні яд, ні нож.
І калі, нібы кіта на сушу,
Лёс на волю выкіне, — ну што ж!

Адмаўчуся хоць… Бо ў паняверцы
Я не ўмеў разумна памаўчаць.
Разрываючы на часткі сэрца,
Одум горкі ходзіць па начах.

Для чаго, дзеля якой хімеры
Нёс я крыж усцяж фальшывых вех?
Ашуканы, здраджаны, схварэлы,
Як закладнік дажываю век.

Гэтай скрухі мне ўжо не пазбыцца.
І не трэба, міласна прашу,
На зыходзе дня, пад зараніцай,
Усыпляць мне чарамі душу.
 

Верасень 1997 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений