Ніна Мацяш — Пяць галасоў

Ніна Мацяш

– Каб збавіцца мне ад душэўных ран,
Забыць мне трэба пра Афганістан,
Пра славу і няславу ў той вайне,
Пра маладосць у цынкавай труне.

– Каб збавіцца мне ад душэўных ран,
Забыць мне трэба пра чарнабылян,
Кім сталі ўсе мы на зямлі айчыннай,
I выміраем ад жуды злачыннай.

– Каб збавіцца мне ад душэўных ран,
Забыць мне трэба пра ганебны зман,
Якім людзей аблутваць не зракліся
Халопы нават і пасля Тбілісі.

– Каб збавіцца мне ад душэўных ран,
Насыпаць трэба волатны курган
На ўсё, што знаем пра сябе сягоння,
Пра нашы Курапаты і Пагоню.

– На волатны курган сядаў груган.
Хто ўмёр – маўчаў,
Жывы – нямеў ад ран.
А гнеў патрабаваў крыві за кроў.
Крый Бог нам абяспамяцець ізноў!

1989

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений