Новая зямля. Пытанні да раздзелаў «За сталом і «На першай гаспадарцы»

Якуб Колас

  1. Міхал заўсёды думаў аб набыцці сваёй уласнай зямлі. Ён сваім родным з захапленнем расказваў, як будзе гаспадарыць на сваёй зямлі.

Даўно ўжо бацька жыў думою
Разжыцца ўласнаю зямлёю
I не належаць ні да кога,
Не знаць начальства ніякога.

  Дзядзька Антось і маці перажывалі за бацьку, але не верылі, што мара можа спраўдзіцца.
  Думка аб набыцці зямлі ўпершыню ўзнікла ў галаве Міхала ў той дзень, калі ён пачуў вестку аб смерці пана ляснічага. Смерць пана ляснічага здзівіла сваёй нечаканасцю і ўстрывожыла Міхала ("Ну, пане, будзе цяпер змена, і пойдуць новыя парадкі…"). Трывога гэта не пакідала Міхала цэлы дзень.
  У галаве ўвесь час паўставала пытанне: хто ж зойме месца пана ляснічага? Міхал перабіраў у памяці ўсіх паноў, магчымых прэтэндэнтаў на пасаду ляснічага, і не знаходзіў сярод іх падыходзячага чалавека.
  2. Выйсце з няволі бацька бачыў толькі пры ўмове, што ў яго будзе свой уласны надзел зямлі.

Свая зямелька, свая хата
(Няўжо яна яму заклята?),
Прытулак свой, куток уласны;
Такі ён мілы быў і красны,
Што наш Міхал там жыў душою,
Не знаў улады над сабою,
Апроч зямельнай той улады.
Завёў бы там сабе прылады
Ды жыў бы панам і не гнуўся,
Шырока б там ён разгарнуўся.

  Маці не верыла, што такая ўраджайная і ўрадлівая зямля да гэтага часу не знайшла свайго гаспадара:

Чаму ж яе там не купляюць?
На нас, ці што, людцы чакаюць? —
Пытае маці. — Каб такая
Была зямля гэта прыўдала,
Яна б дагэтуль не гуляла.
Або аб ёй ніхто не знае?
Ці тыя людзі ўсе паснулі,
Якім зямелька трэба пільна?
Ой, каб яна была прыхільна,
Яе б даўно ўжо прыгарнулі.

  Дзядзька Антось лічыў, што зямля патрэбна, падтрымліваў Міхала.
  4. Пан ляснічы карыстаўся працай Міхала, даручаў яму ўсё, што толькі ўздумаецца. Міхал выконваў усе даручэнні.

Стары ляснічы па-сваему
Цаніў Міхала, як служаку:
Ганяў усюды небараку,
Як бы скаціну тую нему.
Не раз на жалабы Міхала
Ляснічы так казаў, бывала:
— Што ж? добры конь і цягне дужа!
I не пускаў Міхала з гужа.
Міхал яму рабочых ставіў,
I сенакосы яго правіў,
I догляд меў за панскім статкам,
А службу нёс сваім парадкам,
Бо што ты зробіш тут? стараўся.

  Панскую няволю Міхал адчуваў як вялікі цяжар, як страшэнныя путы, якія душылі яго, выматвалі сілы. Яму абрыдла з ранку да ночы працаваць на пана-ката, цярпець яго лаянку і несправядлівыя папрокі. Асабліва трывожыла Міхала думка аб будучым сям’і. Ён ведаў, што па волі пана яго сям’я можа застацца без прытулку, без кавалка хлеба.
  Міхалу заўсёды жылося нялёгка. Але пакуль жыў стары ляснічы, Міхал цярпеў. Ад старога ляснічага ён чуў калі-нікалі добрае слова, Пасля смерці старога ляснічага жыццё Міхала стала асабліва цяжкім. Пан Ракоўскі, які заняў пасаду ляснічага, быў чалавекам злым, нікчэмным і ганарлівым. Ён заўсёды знаходзіў зачэпку, каб аблаяць, прынізіць чалавека. Міхал востра перажываў зняважлівыя адносіны з боку пана. Вось чаму з кожным днём расло ў яго душы імкненне выпутацца з панскіх пут.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений