Нязвыклая вясна

Пераказы і дыктанты

  У адну пару зелянела, у адну пару цвіло ўсё.
 Нязвыклаю была зіма, нязвыклаю перапала на гэты год і вясна. Не паспелі адкрасаваць дробныя вішні, не адсыпалі свой белы цвет вастраверхія грушы, як павеяла саладкаватым мяккім пахам ад ружаватых яблыневых кветак. I нечакана ў тую ж пару забушаваў бэз. Яго ясна-ліловы цвет заглушаў усё.
 Цесныя, абгароджаныя яловым даўгавечным частаколам гародчыкі заглушаў адзін бэз. Яго густы, ясны навал цвету хаваў малыя падслепаватыя вокны верасаўскіх хат, аблягаў з плота на вузкую, сточаную дажджавою вадою пясчаную вуліцу.
 Росным, гаркавата-халодным бэзам пахла цяпер і ў верасаўскіх хатах. Дзяўчаты ды маладзіцы наломвалі цэлыя бярэмы ліловых букетаў і ставілі ў жоўтых паліваных збаночках на стол.
 Толькі ў Корсакаў, асыпаючы карычняватыя, нібы падпаленыя, пялёсткі, на акне дацвітала лапка ад дзікай грушы. Аднаго дня яе адламала ды прынесла, каб паставіць у бутэлечку з вадою, Хрысця.
(140 слоў)

Паводле В. Адамчыка.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений