Паездка за горад

Пераказы і дыктанты

  Бацька прапанаваў Валодзю і Верачцы паехаць за горад, дзе зіма ўладарыць па-сапраўднаму. Снежны прастор там спярэшчаны птушынымі і звярынымі слядамі. Дрэвы ахутаны белым вэлюмам, а снег і лес пахнуць яблыкамі і разрэзаным кавуном.
 На наступны дзень яны ўтраіх выправіліся ў дарогу. Спачатку ехалі на электрычцы, а пасля ішлі на лыжах кіламетры чатыры. Лыжня была добра накатаная: відаць, там прайшла палова лыжнікаў горада. Голле хвой і бярозак згіналася пад цяжарам снегу. Адзін снежны камячок упаў Верачцы на галаву, і дзяўчынка радасна засмяялася.
 Па чарзе з’ехалі з ледзяной горкі. Верачка і Валодзя праехалі і не ўпалі, а бацька ў самым нізе, баючыся трапіць у хмызняк, знарок паваліўся. Доўга потым уставаў, памагаючы сабе лыжнымі палкамі.
 На дачу прыйшлі, калі сонца стаяла ўжо над небакраем. Запалілі ў печцы, папілі чаю.
(129 слоў)

Паводле В. Хомчанкі.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений