Прага ведаў

Пераказы і дыктанты

  Стала звычкай: пасля заняткаў адразу бягу ў бібліятэку. Як я люблю тыя хвіліны, калі ў светлай зале сядзеш за невялікі столік, абкладзешся кніжкамі і акунешся ў чароўны свет ведаў!
 У зале ціха-ціха. Толькі зрэдку зашалясціць старонка, рыпне крэсла. Нехта на хвіліну адарвецца ад кніжкі, разагне самлелую спіну і зноў возьмецца за працу. Уся гэта творчая атмасфера настолькі захапляе, паглынае ўсяго, што праседзіш цэлы вечар і не заўважыш.
 Не хапае ведаў. Задыхаюся без іх, як без паветра. Толькі яны могуць дапамагчы мне больш глыбока асэнсоўваць розныя факты, падзеі, з’явы, больш ясна разумець жыццё.
 Трэба чытаць і чытаць. Я стаю пакуль што на ўзлеску высокага, магутнага бору. Многія мае аднагодкі пайшлі ў гэты лес ужо далёка наперад. Я ж усё тапчуся на месцы, цераблюся ў дробных кустах. Але не ўсё яшчэ страчана. Можна дагнаць. Трэба дагнаць!
(136 слоў)

Паводле З. Прыгодзіча.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений